Падрыхтоўка да жніва

Падзеі

Выязное пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта прайшло на базе Шчучынскага раёна. Абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да правядзення ўборкі збожжавых і зернебабовых культур у сельскагаспадарчых прадпрыемствах вобласці. У пасяджэнні прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта – галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка і міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц.
На пасяджэнне былі запрошаны кіраўнікі ўсіх раёнаў вобласці, іх намеснікі, якія курыруюць аграпрамысловую галіну, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў АПК і іншых зацікаўленых арганізацый і службаў.
— Будзе няпростае жніво. Нягледзячы на капрызы надвор’я, неабходна правесці яе правільна, тэхналагічна, хутка, якасна, — падкрэсліў Уладзімір Краўцоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама. –Аграрыям нашай вобласці трэба будзе ўбраць 330 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых і 50 тысяч гектараў – рапсу. Тэхнічны парк дазваляе зрабіць гэта прыкладна за тры тыдні.
Аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый да пачатку ўборачнай кампаніі паведаміў прысутным Валерый Хелскі, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Ён адзначыў, што для выканання ўсяго комплексу работ ёсць неабходная колькасць уборачнай тэхнікі, аўтамабіляў, зернесушыльных комплексаў.
Старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Алізаровіч распавёў пра тое, як прафсаюзы будуць клапаціцца аб арганізацыі харчавання і спаборніцтва на жніве-2016, а таксама нагадаў аб захаванні правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі.
Начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Андрэй Міхальчанка спыніўся на забеспячэнні пажарнай бяспекі ў перыяд уборкі збожжавых культур, а намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Сацюк далажыў аб гатоўнасці міліцыі вобласці да працы ў час уборачнай гарачай пары.
Падводзячы вынікі пленарнай часткі пасяджэння, Уладзімір Краўцоў адзначыў, што аграрыі Гродзеншчыны правялі вялікую работу па падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі і павінны правесці яе на высокім узроўні. Цяпер неабходна ліквідаваць усе недахопы, звярнуўшы асаблівую ўвагу на тэхніку, складскія памяшканні і сушыльныя комплексы. Дапамагаць рэгіёнам вырашаць надзённыя пытанні і праблемы будзе абласны штаб па правядзенні жніва.
Удзельнікі пасяджэння наведалі ДП “Шчучынскі рамонтны завод”, вытворчую базу РУП “Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі” і ААТ “Дэмброва”, дзе азнаёміліся з навінкамі сельскагаспадарчай тэхнікі і зернесушыльнай гаспадаркай, інавацыйнымі тэхналогіямі ў вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур і абмеркавалі нюансы ўборачнай гарачай пары.
gp



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *