Абмяркоўваем праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады

Падзеі

АЛЯКСАНДР КІВУЛЯ, дырэктар ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”:
— Тэзісы праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця лясной гаспадаркі цалкам адпавядаюць яе сённяшнім патрэбам. Асноўнай мэтай дзяржаўнай праграмы з’яўляецца дасягненне ўстойлівага, эканамічна эфектыўнага, адказнага і сацыяльна арыентаванага кіравання лясамі і лесакарыстання. Задача зберагчы лес была і застаецца для нас найважнейшай. Кожны год Дзятлаўскі лясгас садзіць не менш за 200 гектараў лесу. Планамерна пераходзім на фінскі метад – высадку дрэваў з закрытай каранёвай сістэмай. Згодны з меркаваннем, што будучыня – за аўтаматызацыяй працэсаў лесанарыхтоўкі. Сёння 50% лесу ў дзятлаўскай лясной гаспадарцы нарыхтоўваем з дапамогай тэхнічных комплексаў новага пакалення “Харвестар-фарвардар”. Плануем набыць яшчэ адзін такі комплекс і выйсці не менш чым на 70%. Таксама слушнай з’яўляецца заўвага аб пашырэнні плошчы пасадкі гаспадарча-каштоўных пародаў дрэваў. У Гезгалаўскім лясніцтве ужо расце плантацыя карэльскай бярозы з каштоўнай прамысловай драўнінай, яе плануем пашыраць.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *