У жыцці ёсць месца творчасці

Падзеі

Якім бы складаным ні было жыццё, у ім заўсёды ёсць месца для творчасці. Гэту простую ісціну ў чарговы раз пацвердзілі ўдзельнікі абласнога конкурсу-фестывалю творчасці інвалідаў па зроку «Сердцем видим, творим, здравствуем», які нядаўна праходзіў у Гродне.
У актавай зале абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» сабраліся прадстаўнікі пярвічных раённых арганізацый. Конкурс-фестываль быў скіраваны на развіццё творчасці інвалідаў як адзін з найважнейшых спосабаў іх рэабілітацыі і адаптацыі ў грамадстве. Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць людзям з абмежаванымі магчымасцямі цікава правесці час, наладзіць стасункі з равеснікамі з іншых раёнаў вобласці, знайсці сяброў і проста далучыцца да культуры.
Дзятлаўскую раённую арганізацыю ГА «БелТІЗ» у Гродне прадстаўляў ужо вядомы ў нашым раёне ўдзельнік і прызёр многіх творчых конкурсаў Віталь Крэйдзіч. Падтрымаць сына ў час выступлення прыехала старшыня раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» Святлана Пятроўна Крэйдзіч.
Канкурсанты павінны былі падрыхтаваць адзін творчы нумар для любой з конкурсных намінацый — «Фальклор», «Народныя спевы», «Акадэмічныя спевы», «Эстрадныя спевы», «Бардаўскае выкананне», «Інструментальнае выкананне», «Тэатральныя мініяцюры», «Мастацкае чытанне».
Віталь Крэйдзіч выступаў у намінацыі «Эстрадныя спевы» з песняй Ігара Саруханава «Музыка». Журы высока ацаніла выступленне канкурсанта з Дзятлаўшчыны. Дахаты Віталь Крэйдзіч вярнуўся з дыпломам лаўрэата конкурсу-фестывалю «Сердцем видим, творим, здравствуем» першай ступені.
Раённая арганізацыія ГА «БелТІЗ» дзякуе за дапамогу ў падрыхтоўцы да конкусу загадчыцы аддзела культуры і адпачынку «Гезгалаўскі дом культуры» Святлане Анатольеўне Русак.
І. КАЎКЕЛЬ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *