Тэлефануйце на гарачую лінію

Падзеі

Пытанне аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі органаў дзяржаўнага кіравання ўсіх узроўняў. Аднак кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, сведчаць, што меры, якія  прымаюцца службовымі асобамі і суб’ектамі гаспадарання па навядзенні парадку, недастатковыя.
У час праверкі дзейнасці міні-рынкаў горада Гродна ў чэрвені 2015 года ўстаноўлена, што ў суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль агароднінай і садавіной, у тым ліку клубніцамі, на гандлёвых месцах адсутнічалі дакументы аб якасці і бяспецы прадукцыі.
З мэтай выяўлення і прадухілення парушэнняў, якія тычацца якасці і бяспекі прадукцыі, што рэалізуецца на рынках горада Гродна і Гродзенскай вобласці, у Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці з 20 па 24 чэрвеня 2016 года будуць працаваць тэлефоны “Гарачай лініі” ў горадзе Гродне (8-0152) 79-88-12 і 79-88-13, па якіх вы можаце звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб выпадках парушэння заканадаўства.
А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *