«Стартуем разам»

Падзеі

Спартыўнае свята пад такой назвай, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, было арганізавана для выхаванцаў класаў і групаў інтэгрыраванага навучання і Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі горада Дзятлава. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 20 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Іх падтрымлівалі валанцёры, педагогі і госці свята — старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» А. І. Жадзейка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. А. Чайкоўская.

Удзельнікаў спартыўнага свята і іх балельшчыкаў павітала А. І. Жадзейка і пажадала спартыўнага запалу, добрага настрою і бадзёрасці ў час падарожжа па спартыўных пляцоўках.

_MG_7168 _MG_7181 _MG_7183 _MG_7185 _MG_7192 _MG_7198 _MG_7200 _MG_7204 _MG_7217 _MG_7247 _MG_7250 _MG_7275 _MG_7298 _MG_7301 _MG_7322 _MG_7333 _MG_7341 _MG_7359 _MG_7391 _MG_7426 _MG_7438

Практыкаванні, прапанаваныя дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, былі скіраваны на развіццё рухальнай актыўнасці і ўмацаванне здароўя. Пляцоўкі са спартыўнымі заданнямі ўдзельнікі наведвалі адпаведна свайму ўзросту і фізічным магчымасцям. Праходзіць выпрабаванні ім дапамагалі педагогі і валанцёры. Паміж заданнямі для юных спартсменаў былі арганізаваны музычныя паўзы з танцамі. Песні падрыхтавалі навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Напрыканцы сустрэчы ўсе юныя ўдзельнікі спартыўнага свята атрымалі дыпломы «За поспехі ў спаборніцтвах», падарункі ад спонсараў і раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *