«Вясёлка дзяцінства» — свята паэзіі і кнігі

Падзеі

На базе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава прайшоў раённы конкурс юных чытальнікаў вершаў «Вясёлка дзяцінства», прысвечаны Году культуры. Удзел у конкурсе прынялі 20 выхаванцаў з 16 дашкольных установаў адукацыі Дзятлаўшчыны.

Першай удзельнікаў свята павітала метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета па пытаннях дашкольнай адукацыі К. Гайдук. Кацярына Аляксандраўна зазначыла, што ў наш час кнігі, на жаль, становяцца ўсё менш папулярнымі — іх замяняюць камп’ютары і смартфоны. Таму вельмі добра, калі бацькі або бабулі і дзядулі, а таксама выхавальнікі дашкольнай адукацыі з ранняга дзяцінства прывіваюць дзецям любоў да друкаванага слова. 2016 год аб’яўлены ў Беларусі Годам культуры. Фарміраваць культуру людзям дапамагаюць кнігі. Дык няхай конкурс «Вясёлка дзяцінства» дапаможа дашкольнікам адчуць і палюбіць паэзію, зацікавіцца кнігай.

Перш чым юныя чытачы распачалі паэтычныя баталіі, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДЦРД №2 горада Дзятлава М. Янушкевіч заклікала іх адправіцца ў займальнае падарожжа па старонках дзіцячых кніг. Хлопчыкі і дзяўчынкі называлі прозвішчы вядомых дзіцячых пісьменнікаў, адгадвалі загадкі. Разам з загадчыцай дзіцячай бібліятэкі К. Губко пазнаёміліся з кніжнай выставай, якую для іх падрыхтавалі работнікі бібліятэкі. А мультфільм «Тры кацяняці» дапамог ім зразумець, чаму нельга псаваць кнігі. Затым маленькім непаседам паказалі відэаролік пра Беларусь і прапанавалі паўдзельнічаць у флэшмобе. Дзеці запусцілі карабельчыкі з каляровай паперы ў сімвалічную «раку культуры», каб паказаць, што нават самыя юныя жыхары нашай краіны могуць зрабіць свой уклад у яе развіццё.

_MG_3427 _MG_3429 _MG_3432 _MG_3440 _MG_3447 _MG_3462 _MG_3479 _MG_3488

Да конкурсу чытачоў усе падрыхтаваліся на «выдатна»: ніхто не хваляваўся, кожны стараўся прачытаць свой верш выразна, некаторыя ўдзельнікі разам з педагогамі падрыхтавалі да вершаў мультымедыйныя прэзентацыі і нават тэатралізаваныя міні-пастаноўкі. Журы было складана вызначыць лепшых.

Пераможцамі конкурсу юных чытальнікаў вершаў «Вясёлка дзяцінства» сталі Дар’я Хаванская (Гезгалаўскі яслі-сад) з байкай «Варона і ліса» І. Крылова і Валерыя Кашко (Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа) з вершам «А што ў вас?» С. Міхалкова. Другое месца заняў выхаванец яслей-сада №1 горада Дзятлава Ерафей Чарняўскі з вершам «Гісторыя пра Вару і Дубавёнка» Э. Машкоўскай. Трэцяе месца падзялілі Аляксандра Паўлоўская (Дварэцкі яслі-сад) з вершам «Ветлівае слова» Э. Машкоўскай і Лізавета Якубоўская (ДЦРД №2 горада Дзятлава) з вершам «Багаж» С. Маршака. _MG_3496 _MG_3504 _MG_3510 _MG_3514 _MG_3519 _MG_3527 _MG_3539 _MG_3544 _MG_3553 _MG_3557 _MG_3565 _MG_3572 _MG_3622

Пераможцы атрымалі дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама і прызы (кнігі казак) ад Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Усім удзельнікам конкурсу былі ўручаны сертыфікаты і кнігі. Спецыяльным прызам журы адзначана самая маленькая ўдзельніца конкурсу — арыя Мацюк, выхаванка Раготнаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *