З 24 па 29 мая ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстава «Першанастаўнікі славянскія». Прысвечана яна святым роўнаапостальным Кірылу і Мяфодзію.
Наведвальнікі выставы даведаюцца аб жыцці і дзейнасці гэтых святых, пазнаёмяцца з гісторыяй многіх праваслаўных іконаў. У экспазіцыі таксама прадстаўлены богаслужэбныя кнігі, праваслаўныя крыжы.
Выстава арганізавана з ініцыятывы Благачыннага цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэя Мікалая Пінчука.
А. ДУБРОЎСКАЯ