З 1 чэрвеня па 25 жніўня ў школьных аздараўленчых летніках з дзённым і кругласутачным знаходжаннем будзе праводзіцца штогадовая абласная акцыя «Лета — на здароўе». Арганізатарам акцыі выступае абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
На працягу акцыі, у якой актыўны ўдзел прыме і Дзятлаўскі раён, у школьных аздараўленчых летніках будуць праводзіцца інфармацыйна-адукацыйныя мерапрыемствы па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Дадзеныя мерапрыемствы накіраваны на фарміраванне ў дзяцей устойлівага жыццёвага дэвізу «Я — за здаровы лад жыцця».
А. ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ
Н. ЮРЭНЯ,
валеолаг