Курс — на здаровы лад жыцця

Падзеі

На базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшло пасяджэнне клуба «Нам гады не бяда». У час сустрэчы наведвальнікі клуба і іх госці сабраліся за круглым сталом.

Першай прысутных павітала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Н. Ціхан. Наталля Ігараўна расказала аб дзейнасці аддзялення і планах надалей.

Аб шкодзе курэння і негатыўным уплыве тытуню на здароўе чалавека нагадала валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Н. Юрэня. Таксама Наталля Іванаўна расказала, якую папулярнасць у пажылых людзей апошнім часам набыла скандынаўская хацьба і заклікала наведвальнікаў аддзялення таксама ўзяць курс на здаровы лад жыцця і актыўнае даўгалецце. Прадаўжаючы тэмы здароўя і прафілактыкі, валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ патлумачыла прысутным, як засцерагчы сябе і сваё жыллё ад кляшчоў.

З дзейнасцю раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа наведвальнікаў аддзялення пазнаёміла яе старшыня — Г. Касцюк. Таксама Галіна Эдвардаўна запрасіла пажылых людзей прыняць удзел у акцыі па абмене кнігамі «Буккросінг».

Скончылася сустрэча на мажорнай ноце. Канцэртную праграму з песнямі, танцамі, прыпеўкамі да ўвагі гледачоў прадставілі артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Васіль Шпігановіч і Ірына Бакшук.

І. КАЎКЕЛЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *