Канцэртная праграма пад такой назвай прайшла ў Дзятлаўскім раённым Цэнтры культуры. Падрыхтавалі яе работнікі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў.
У час мерапрыемства, якое з’яўлялася творчай справаздачай вучняў Дзятлаўскай школы мастацтваў, філіяла №1 школы мастацтваў у аграгарадку Гезгалы, Наваельнянскай школы мастацтваў, гучалі інструментальныя кампазіцыі і песні. Для многіх дзяцей удзел у канцэртнай праграме стаў своеасаблівым дэбютам на вялікай сцэне.
Таксама разам з юнымі артыстамі на сцэну выйшлі і іх настаўнікі — Яўгенія Крывеня, Андрэй Вайцяхоўскі, Аксана Шэіна, Кацярына Бальшая. Бадзёрымі песнямі гледачоў парадавала вакальная група настаўнікаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў у складзе Таццяны Калодка, Яўгеніі Крывеня, Людміла Раманавай, Аксаны Бекер, Марыя Пуйта.
Вяла праграму Людміла Раманава.
Таксама сваю творчую справаздачу прадставілі юныя мастакі. Выстава іх работ была арганізавана ў файе раённага Цэнтра культуры.
А. ДУБРОЎСКАЯ