Абмяняліся кнігамі

Падзеі

У рамках месячніка Чырвонага Крыжа ў Дзятлаўскім раёне прайшла акцыя «Букросінг». Актыўны ўдзел у ім прынялі работнікі цэнтра сацыяльнага насельніцтва раёна, наведвальнікі аддзялення для пажылых грамадзян, работнікі і пацыенты Дзятлаўскай раённай бальніцы. У час акцыі яе ўдзельнікі мелі магчымасць прынесці кнігу, абмяняць яе на іншую. Таксама ў час мерапрыемства старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа расказала аб накірунках дзейнасці таварыства.

Акцыя «Букросінг» працягваецца. Ідзе збор кнігаў для далейшага «падарожжа» іх у аддзяленне для пажылых грамадзян і інвалідаў у Казлоўшчыне.

Праведзены трэнінг

Прадстаўнікі Гродзенскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа на чале з А. І. Русіновіч 25 мая правядуць на Дзятлаўшчыне трэнінг па аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Трэнінг пройдуць сацыяльныя работнікі Цэнтра сацыяльнага аблугоўвання насельніцтва, на абслугоўванні якіх знаходзяцца пажылыя грамадзяне.

А. ДУБРОЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *