У сувязі з прыходам на тэрыторыю краіны спякотнага і сухога надвор’я, для папярэджання лсных пажараў дзяржаўная лясная ахова Дзятлаўскага лясгаса пераведзена на кругласутачнае дзяжурства.
Правіламі пажарнай бяспекі ў лясах Рэспублікі Беларусь на працягу пажаранебяспечнага сезона катэгарычна забараняецца:
— разводзіць вогнішчы ў хваёвых лясах і маладняках, на ўчастках з пашкоджаным лесам, тарфяніках, у месцах з падсохлай травой;
— пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння і тлення (запалкі, акуркі);
— выкарыстоўваць пры паляванні пыжы з матэрыялаў, якія лёгка загараюцца;
— пакідаць прамасленыя або змочаныя іншымі гаручымі рэчывамі матэрыялы (паперу, тканіну, пакулле, вату).
— запраўляць паліўныя бакі машынаў і механізмаў ва неўстаноўленых месцах;
— незаконнае выпальванне травы на землях ляснога фонду.
Адпаведна з артыкулам 15.58 КоАП РБ за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжаны папярэджанне або штраф у памеры да 12 базавых велічыняў. За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах або на трафяніках, або забароны на іх наведванне, артыкулам 15.29 прадугледжаны штраф да 50 базавых велічыняў.
Дзятлаўскі лясгас заклікае жыхароў раёна прытрымлівацца правілаў пажарнай бяспекі ў лесе і на тэрыторыях, блізкіх да яго. Заўважыўшы ў лесе дым, адразу ж паведаміце аб гэтым у Дзятлаўскі лясгас па дзяжурным тэлефоне 2-10-70.
М. КАРЭНКА,
інжынер па ахове лесу Дзятлаўскага лясгаса