“Усё ўключана” – для тэлегледача

Падзеі

Жыхарам Дзятлаўскага раёна ўжо добра вядома лічбавае тэлебачанне ZALA. Сёння амаль пяць з паловай тысяч дзятлаўчан з’яўляюцца карыстальнікамі гэтай паслугі ад “Белтэлекам”. Такую папулярнасць ZALA атрымала за даволі вялікую ёмістасць па колькасці каналаў і  інтэрактыўныя функцыі, якія дазваляюць глядзець перадачы, фільмы з перамоткай, ігнаруючы рэкламу, або ў запісе, і з дакладнай якасцю. Любяць тэлегледачы і дадатковыя тэлевізійныя пакеты – кожны на свой густ. Так, “Спартыўны” знойдзеш у тэлевізары аматараў спартыўных баталій; у сем’ях з маленькімі дзеткамі падключаюць “Дзіцячы” і “Пазнавальны”; хатнія гаспадыні, людзі старэйшага ўзросту, асабліва той, хто любіць кінастужкі мінулых гадоў, не абыходзяцца без пакетаў “На канапе”, “Для душы”, КІНАмікс”.

Зразумела, што кожны дадатковы пакет тэлеканалаў – дадатковая аплата, а сямейны бюджэт не любіць лішніх растратаў.

«Белтэлекам» пайшоў насустрач сваім абанентам і прапануе падключыцца або перападключыцца (хто ўжо карыстаецца ZALA) на новы пакет інтэрактыўнага тэлебачання “ZALA: УСЁ ЎКЛЮЧАНА”. Як і папулярная турыстычная сістэма, навінка ад “Белтэлекам” уключае ў сябе істотна пашыраны пакет паслугаў. “ZALA: УСЁ ЎКЛЮЧАНА” складаецца з 87 тэлеканалаў: асноўнага пакета ZALA і ўсіх дадатковых сэрвісаў (“На канапе”, “Дзіцячы”, “Для душы”, “КІНАмікс”, “Начны”, “Пазнавальны”, “Спартыўны”). Акрамя таго, абанент атрымлівае ўсе інтэрактыўныя функцыі: перамотка, запіс праграм, пастаноўка перадачы, якую глядзіш, на паўзу.

Калі вы паспееце падключыцца на “ZALA: УСЁ ЎКЛЮЧАНА” да 30 красавіка, яе кошт складзе толькі 103680 рублёў у месяц – да канца года.

Па пытаннях падключэння звяртайцеся ў сэрвісны цэнтр “Белтэлекам” на адрас: г. Дзятлава, вул. Савецкая, 3а. Кантактныя тэлефоны спецыялістаў цэнтра: 2-14-35, 2-42-30.

Дзятлаўскі вузел электрасувязі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *