У Круцілавічах адбыўся сельскі сход

Здарэнні і бяспека

На базе Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы адбыўся сельскі сход, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, кіраўнікі сілавых структураў раёна, суб’екты прафілактыкі, жыхары Данілавіцкага сельскага савета. У гэтым сельскім савеце летась у агні загінулі тры чалавекі, усе трое – стане алкагольнага ап’янення.

Да пачатку афіцыйнай часткі мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі набыць вогнетушыцелі і пажарныя апавяшчальнікі, якія рэалізоўваў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства. Юныя ратаўнікі-пажарныя з Круцілавіцкай сярэдняй школы правялі анкетаванне прысутных і раздалі прафілактычныя лістоўкі.

IMG_0136

IMG_0139

IMG_0140

IMG_0147

IMG_0161

У сельскім сходзе ўзялі ўдзел старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Д. У. Гульнік, прадстаўнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама С. А. Шундрык, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама І. С. Кухарэвіч, старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Г. М. Жых, прадстаўнікі газавай службы, энергаінспекцыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна.

Была прыведзена статыстыка здарэнняў і правапарушэнняў мінулага года і засяроджана ўвага на тым, што за дапушчэнне парушэнняў закона кожны грамадзянін нясе адказнасць. У час выступлення неаднаразова паступалі пытанні з залы, на працягу сходу абмяркоўваліся набалелыя праблемы.

Сёлета сельскія сходы прайшлі ў Наваельні, Дварцы.

Н. АВЯРЧУК
Фота Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *