У Дзятлаве адбыўся мітынг-рэквіем памяці катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Падзеі

26 красавіка ў Дзятлаве, на плошчы 17 Верасня, адбыўся жалобны мітынг-рэквіем памяці ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, духавенства, старшакласнікі школ райцэнтра і іх настаўнікі.

Да прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён нагадаў той факт, што аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі 26 красавіка 1986 года з’яўляецца найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай 20 стагоддзя. У выніку аварыі было забруджана 23% тэрыторыі Беларусі, на забруджанай тэрыторыі апынуліся 2,2 мільёна чалавек, 3700 населеных пунктаў, 479 з якіх былі адселены.

IMG_1893

IMG_1898

IMG_1906

IMG_1916

IMG_1936

IMG_1939

IMG_1953

IMG_1900

Слова было прадастаўлена ліквідатару аварыі ў Чарнобылі, начальніку Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзіміру Нячаеву. Ён пажадаў падрастаючаму пакаленню знаёміцца толькі на ўроках гісторыі з войнамі і катастрофамі.

За спачын душы людзей, загінулых і памерлых з-за чарнобыльскай катастрофы, памаліліся настаяцель прыхода дзятлаўскага храма Прэабражэння Гасподня протаіерэй Мікалай Пінчук і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксёндз Здзіслаў Пікула.

Жалобны мітынг-рэквіем завяршыўся хвілінай маўчання ў памяць аб ахвярах Чарнобыля.

Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *