Палаяпшэнне ўмоваў працы — у прыярытеце

Падзеі

У ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” праводзіцца пастаянная работа па паляпшэнні ўмоваў працы работнікаў, санітарна-бытавога забеспячэння, прымаюцца неабходныя меры па прафілактыцы вытворчага траўматызму, прафзахворванняў і дарожна-транспартных здарэнняў. На працягу апошніх некалькіх гадоў Дзятлаўскі лясгас займае прызавыя месцы па выніках аглядаў-конкурсаў на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод арганізацый Мінлясгаса і сярод арганізацый Дзятлаўскага раёна.

Па выніках работы за 2015 год ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” заняў другое месца па ахове працы сярод арганізацый Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Гэта ацэнка работы ўсяго калектыву лясгаса і заслуга ў першую чаргу кіраўніцтва – дырэктара А. М. Ківулі, старшыні камісіі па ахове працы, галоўнага ляснічага Ю. Н. Мамедава, старшыні прафсаюзнага камітэта А. М. Урбановіча, галоўнага інжынера Д. В. Томчыка, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце І. І.

Скварчынскага, бюро па ахове працы і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў. У лясгасе створана камісія па ахове працы з шасці чалавек пад кіраўніцтвам галоўнага ляснічага.

У арганізацыі працуе абсталяваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі кабінет па ахове працы, ва ўсіх структурных падраздзяленнях – куткі па бяспецы працы і інфармацыйныя стэнды па ахове працы.
Усе рабочыя лясгаса забяспечаны неабходнай спецвопраткай, спецабуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны ў поўным аб’ёме.

На працягу апошніх некалькіх гадоў фінансаванне і выкарыстанне сродкаў на ахову працы на аднаго працуючага ў арганізацыі было вышэй за сярэдні паказчык па галіне і ў цэлым па рэспубліцы. Сродкі выдзяляліся і выкарыстоўваліся на паляпшэнне санітарна-бытавога забеспячэння, мадэрнізацыю сістэмаў ацяплення і штучнага асвятлення адміністрацыйных і вытворчых будынкаў, забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, супрацьпажарныя мерапрыемствы.

Штогод праводзіцца лабараторны кантроль фактараў вытворчага асяроддзя на рабочых месцах, вакцынацыя работнікаў супраць грыпу, арганізуецца наведванне работнікамі лясгаса басейна за кошт сродкаў арганізацыі і іншыя мерапрыемствы, скіраваныя на паляпшэнне ўмоваў працы і аздараўленне работнікаў.

У лясгасе рэгулярна праводзяцца Дні па ахове працы (кожны месяц) і Тыдні па ахове працы (кожны квартал). Іх вынікі падводзяцца на вытворчых нарадах у лясгасе і афармляюцца пратаколамі і загадамі.
Да работнікаў, якія добрасумленна выконваюць свае абавязкі па ахове працы, прымяняюцца меры дадатковага заахвочвання (у 2015 годзе – 8 заахвочванняў у выглядзе дадатковага прэміявання).

З пачатку 2016 года работнікамі лясгаса праведзены 14 праверак стану аховы працы ў структурных падраздзяленнях. Выяўлены 42 парушэнні нормаў і правілаў па ахове працы, якія своечасова выпраўлены.

А. ФРАНЦІШЧЫК,
начальнік бюро аховы працы Дзятлаўскага лясгаса



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *