Лясы папоўніліся новымі дрэвамі

Падзеі

На тэрыторыі Дзятлаўскага лясгаса з 2 па 9 красавіка прайшоў Тыдзень лесу. За час яго правядзення  пасаджана больш за 49,5 тысяч маладых дрэваў на плошчы 11, 4 гектара.

Сіламі работнікаў лясной гаспадаркі сумесна з удзельнікамі добраахвотнай акцыі сабрана смецце ў лясных масівах на плошчы 109,5 гектара.

На тэрыторыі Казлоўшчынскага лясніцтва ў квартале № 178 зроблена дапаўненне раней пасаджаных культур на плошчы 0, 7 гектара.

У Вензавецкім лясніцтве яго работнікамі і вучнямі СШ №1 і №3 горада Дзятлава папоўнена новымі дрэвамі алея Памяці, якая была закладзена ў гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ачышчаны экалагічная сцяжынка і дэндрапарк.

На тэрыторыі Рудаяварскага лясніцтва каля вёскі Вялікая Воля добраўпарадкавана тэрыторыя, прылеглая да месца пахавання загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны мірных жыхароў.

У час акцыі добраўпарадкаваны 7 дэндрапаркаў, якія размешчаны на тэрыторыі лясніцтваў.
Усяго ў Тыдні лесу-2016 на Дзятлаўшчыне прынялі ўдзел 316 чалавек.

Актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі работнікі Дзятлаўскага следчага камітэта. У Вензавецкім лясніцтве яны пасадзілі саджанцы дрэваў на плошчы 0, 5 гектара.

Работнікі Дзятлаўскага раёна электрычных сетак і работнікі Дзятлаўскага энерганагляду сумесна з Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў час Тыдня лесу прыводзілі ў належны санітарны стан лясы  Наваельнянскага і Ахонаўскага лясніцтваў.

Актыўнымі ўдзельнікамі Тыдня  лесу сёлета сталі вучні і работнікі Вензавецкай, Наваельнянскай, Дварэцкай і іншых школ раёна.

Кіраўніцтва Дзятлаўскага лясгаса выказвае ўсім удзельнікам  добрахвотнай акцыі словы ўдзячнасці і спадзяецца на далейшае цеснае супрацоўніцтва па добраўпарадкаванні нашых лясоў.

І. СКВАРЧЫНСКІ,
намеснік дырэктара Дзятлаўскага лясгаса



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *