Конкурс да 100-годдзя міліцыі Беларусі

Здарэнні і бяспека

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб’яўляе конкурс на лепшыя літаратурны, мастацкі і музычны творы аб органах унутраных спраў, прысвечаныя 100-годдзю міліцыі Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца творчыя саюзы і калектывы, рэдакцыі і асобныя аўтары, у тым ліку супрацоўнікі, члены іх сем’яў, ветэраны органаў унутраных спраў.

Конкурс уключае некалькі намінацый:
«Лепшы малюнак «Міліцыя вачамі дзяцей» (удзельнічаюць дзеці да 15 гадоў уключна, неабходна прадаставіць арыгіналы малюнкаў, максімальны фармат А3);
«Лепшы твор выяўленчага мастацтва, прысвечаны беларускай міліцыі» (прадастаўляць арыгіналы работ);
«Лепшая фотаработа аб беларускай міліцыі» (матэрыялы прадастаўляюцца на электронных або лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе, максімальная колькасць фотаздымкаў — 10 штук фармата А3, каляровых або чорна-белых);
«Лепшы плакат (білборд) аб беларускай міліцыі» (матэрыялы прадастаўляюцца на электронных або лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе, выява каляровая, фармат А1);
«Лепшы літаратурна-мастацкі твор аб беларускай міліцыі ў прозе» (матэрыялы прадастаўляюцца на электронных або лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе);
«Лепшы паэтычны твор, прысвечаны беларускай міліцыі» (матэрыялы прадастаўляюцца на электронных або лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе);
«Лепшая песня аб беларускай міліцыі» (аўдыёзапісы, тэкст і ноты прадастаўляць на электронных або лічбавых носьбітах, а тэкст і ноты дадаткова ў друкаваным выглядзе).

На конкурс прымаюцца як асобныя матэрыялы аднаго або некалькіх аўтараў, так і тэматычныя падборкі, зборнікі, серыі і цыклы матэрыялаў.

Кожны ўдзельнік можа падаваць заяўкі на любую колькасць намінацый. Да разгляду прымаюцца толькі тыя работы, якія раней не былі надрукаваны і не выстаўляліся.

Работы з абавязковай пазнакай «На конкурс да 100-годдзя беларускай міліцыі» трэба выслаць не пазней за 1 кастрычніка 2016 года на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 16, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Цэнтр культурна-выхаваўчай работы.

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца, а прадастаўленыя з парушэннем умоваў — не разглядаюцца. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага бясплатнага выкарыстання матэрыялаў конкурсу з абавязковай спасылкай на аўтарства.

Узор заяўкі на ўдзел можна знайсці на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (www.mvd.gov.by).

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 лістапада 2016 года. Лепшым з лепшых ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць каштоўныя падарункі і дыпломы.

І. СТУПЧЫК,
часова выконваючы абавязкі старшага інспектара па ідэалагічнай падрыхтоўцы і кадравым забеспячэнні ПКП №26



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *