Кніга і газета — замест цыгарэты

Падзеі

З 11 да 15 красавіка  на Дзятлаўшчыне праходзіць раённая акцыя «Кніга і газета — замест цыгарэты». Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, раённы камітэт ГА «БРСМ», раённая бальніца, раённая бібліятэка.

У час акцыі ў бібліятэках Дзятлаўшчыны арганізаваны выставы спецыяльнай літаратуры па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы тытунёвай залежнасці, праводзяцца тэматычныя інфармацыйна-адукацыйныя мерапрыемствы.

Тэму «Курэнне — адна з прычынаў раку лёгкіх» раскрыюць медыцынскія работнікі ў час Дня адчыненых дзвярэй, які пройдзе ў раённай бальніцы. У школах Дзятлаўшчыны з удзелам медыкаў на працягу акцыі праходзяць заняткі па тэме «Усё пра курэнне».

Аб шкодзе тытунёвай залежнасці распавядае і радыёмарафон «Мы не курым, не атручвайце нам жыццё»

А. ДУБРОЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *