З пачаткам сезону нарыхтоўкі бярозавага соку дзяржаўная лясная ахова Дзятлаўскага лясгаса звяртае ўвагу, што самавольная нарыхтоўка соку без дазваляльных дакументаў забаронена.
Згодна з Правіламі нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага карыстання, нарыхтоўваць бярозавы сок можна толькі ў перастойных і спелых лясах, якія прызначаны для высечак галоўнага карыстання.
Заканадаўствам вызначаны тэрыторыі, на якіх нарыхтоўка драўнінных сокаў забараняецца. Да іх адносяцца: гарадскія, курортныя лясы і лесапаркавыя часткі зялёных зонаў; прыбярэжныя палосы рэкаў, азёраў і іншых водных аб’ектаў; палосы адводу чыгункі і аўтамабільных дарог, іншых транспартных і камунікацыйных ліній; населеныя пункты; дэндралагічныя паркі і батанічныя сады; гісторыка-культурныя запаведнікі; мемарыяльныя паркі; археалагічныя помнікі, месцы знаходжання дзікіх жывёлін і росту раслінаў, якія ўключаны ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь; тэрыторыі санаторыяў, дамоў адпачынку.
Усе жадаючыя нарыхтаваць сок павінны звярнуцца ў лясніцтвы. Спецыялісты ўкажуць на спецыяльна адведзеныя для збору соку ўчасткі, правядуць інструктаж і пракантралююць тэхналогію падсочкі. У лясніцтвах таксама можна будзе набыць і нарыхтаваны сок. Рэалізацыя бярозавага соку будзе арганізавана і на тэрыторыі адміністрацыйнага будынка лясгаса.
За парушэнне правілаў нарыхтоўкі соку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Згодна з артыкулам 15.26 КоАП нарыхтоўка соку без дазваляльных на гэта дакументаў прадугледжана папярэджанне або караецца штрафам у памеры да 20 базавых велічыняў. Такая ж адказнасць прадугледжана і за парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў нарыхтоўкі соку, выкарыстанне забароненых сродкаў або метадаў нарыхтоўкі.
Таксама заканадаўствам вызначаны парадак спагнання кошту незаконна здабытай лясной прадукцыі пры немагчымасці іх канфіскацыі ў юрыдычных і фізічных асобаў. Так, за кожную тону незаконна здабытага бярозавага соку спаганяецца сума ў памеры 10 базавых велічыняў.
Аб парушэнні правілаў нарыхтоўкі бярозавага соку можна паведаміць у Дзятлаўскі лясгас па тэлефоне 2-10-70.
М. КАРЭНКА,
інжынер па ахове лесу Дзятлаўскага лясгаса.