3 сакавіка ў Дзятлаўскім цэнтры культуры адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Дэлегаты заслухалі справаздачы старшыні раённай арганізацыі Л. Кашко і намесніка старшыні рэвізійнай камісіі В. Капралавай. Работа арганізацыі за справаздачны перыяд прызнана здавальняючай. Л. Кашко перавыбраны страшынёю арганізацыі на новы тэрмін. Шэраг актывістаў раённай арганізацыі былі адзначаны падзячнымі пісьмамі і падарункамі.
Фота Б. ВАРНЫ