У сакавіку 2016 года фінансавай міліцыяй горада Слоніма ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 424 КК Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае крымінальную адказнасць за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, у дачыненні да былога дырэктара аднаго з камунальных прадпрыемстваў горада Слоніма, які ў тым ліку аказваў паслугі па абслугоўванні дзяржаўнага жылога фонду. Як стала вядома, на працягу 2014-2015 гадоў кіраўнік дзяржаўнага прадпрыемства выкарыстоўваў работу падначаленых для выканання розных відаў работ у доме і на прылеглай да дома тэрыторыі свайго сына. Гэтыя паслугі аказваліся работнікамі ў іх жа працоўны час у арганізацыі, з выстаўленнем у табелі ўліку працоўнага часу “васьмёрак”, налічэннем і выплатай заработнай платы за кошт арганізацыі, або ў час знаходжання работнікаў у адпачынках за свой кошт, якія, у шэрагу выпадкаў, афармляліся па ўказанні кіраўніка арганізацыі менавіта для выканання імі работ у яго інтарэсах і бясплатна. Агульны памер нанесенай дадзеным кіраўніком шкоды склаў больш за 57 млн. рублёў, якія прыйдзецца вярнуць у поўным аб’ёме.
С. ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК па Гродзенскай вобласці