Аб упарадкаванні кантрольнай дзейнасці

Падзеі

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў фармаце відэаканферэнцсувязі адбыўся пашыраны семінар-нарада па пытаннях упарадкавання кантрольнай (нагляднай) дзейнасці і забеспячэння яе ўнутранай каардынацыі ў сістэмах дзяржаўных органаў. Дадзенае мерапрыемства было арганізавана Камітэтам дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі кантралюючых (наглядных) органаў краіны.

У рабоце семінара-нарады ў абласной студыі прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры, абласной падатковай інспекцыі, тэрытарыяльных кантралюючых (наглядных) органаў.

На нарадзе адзначана, што ў 2015 годзе ў краіне праведзена больш за 137 тысяч праверак (у Гродзенскай вобласці — 19,5 тысячs праверак). Пры скарачэнні на 6,1% ад колькасці праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў параўнанні з 2014 годам у Гродзенскай вобласці мае месца павелічэнне колькасці праверак, праведзеных нагляднымі органамі (на 26,3%). Пры гэтым значна вырасла ўдзельная вага пазапланавых праверак наглядных органаў. У агульнай колькасці праведзеных у галіне пазапланавых праверак яны дасягнулі ўзроўню 81,2%. Найбольшая колькасць пазапланавых наглядных праверак праведзена інспекцыяй Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржстандарта (за 2015 год колькасць праверак узрасла ў параўнанні з 2014 годам больш чым у 3 разы).

На нарадзе былі дэталёва разгледжаны негатыўныя праявы ў рабоце кантралюючых і наглядных органаў, выпрацаваны прапановы па скарачэнні колькасці праверачных мерапрыемстваў, аптымізацыі правядзення кантрольнай і нагляднай дзейнасці, у тым ліку шляхам узмацнення ўнутранай каардынацыі ў сістэме дзяржаўных органаў пры планаванні і прызначэнні праверак.

З боку прадстаўнікоў кантралюючых органаў былі агучаны праблемы, якія ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі пры назначэнні і правядзенні праверак па іх даручэннях, а таксама ўнесены прапановы па ўдасканаленні заканадаўства, якое рэгулюе кантрольную (наглядную) дзейнасць.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *