Як падрыхтавацца да паводкі

Здарэнні і бяспека

Каляндараня зіма яшчэ не скончылася, але ўжо сёння варта падумаць, як папярэдзіць наступствы распаўсюджанай вясновай з’явы – паводкі. Прапануем жыхарам прыватных дамоў рэкамендацыі, якія дапамогуць лягчэй справіцца са стыхіяй:

* паназірайце і вызначце, дзе можа з’явіцца вада і ў якім напрамку яна можа пайсці;
* прысядзібную тэрыторыю вызваліце ад снегу і лёду; лёд, які перашкаджае праходзіць вадзе – пабіце;
* ачысціце дрэнажныя і сцёкавыя канаўкі ад смецця, галінак, лёду, якія назапасіліся за зіму;
* пры неабходнасці – наадварот змайструйце з дапаможных матэрыялаў простыя перашкоды для вады;
* прыбярыце з падворка рэчы, якія могуць пацярпець ад вады;
* у памяшканнях, якія падтопліваюцца, не карыстайцеся электрапрыладамі, не ўключайце асвятленне.

Што рабіць, калі ваш дом трапляе ў зону падтаплення паводкавымі водамі:

* перанясіце каштоўныя рэчы у паддашак ці на больш высокі паверх;
* падрыхтуйцеся да эвакуацыі: вазьміце з сабой грошы, дакументы, сабыряце неабходную вопратку, прадукты харчавання;
* калі неабходна, прадугледзьце вываз хатніх жывёлін з зоны затаплення;
* па магчымасці акажыце дапамогу пажылым людзям, суседзям;
* пачуўшы паведамленне аб эвакуацыі, адключыце газ і электрычнасць, калі будзеце пакідаць дом.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *