Стартаваў чэмпіянат раёна

Падзеі

На Дзятлаўшчыне пачаўся пяты зімні чэмпіянат па міні-футболе. На ўдзел у ім заявіліся шэсць камандаў – зборная РАУС (Дзятлава), “Славянка” (Дзятлава), “Ніва” (Дзятлава), “Лібертас” (Навасёлкі), “Міні-басота” (Дзятлава). 16 студзеня ў стартавым матчы чэмпіянату сустрэліся каманды “Славянка” і “Міні-басота”, гульня завяршылася з лікам 14:0 на карысць “Славянкі”. Сустрэча РАУС – “Лібертас” завяршылася з вынікам 2:12.
Рэгулярны чэмпіянат раёна будзе доўжыцца да 28 лютага, гульні праходзяць па суботах і нядзелях на міні-футбольным полі стадыёна “Колас”.

IMG_1837

IMG_1884

IMG_1957

Н. АВЯРЧУК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *