Пераход на поўную кампенсацыю тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтвам плануецца ажыццявіць да канца 2018 года. Аб гэтым заявіў сёння міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі на Прэзідыуме Савета Міністраў, на якім абмяркоўваўся праект праграмы дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Зніжэнне затрат на жыллёва-камунальныя паслугі ў 2016 годзе запланавана на 15 працэнтаў і далей да 2020 года па 5 працэнтаў штогод. Кампенсацыю тарыфаў на ЖКП насельніцтвам плануецца ажыццявіць у тры этапы: канец 2016 года — выхад на 50 працэнтаў кампенсацыі затрат, канец 2017 года — на 75 працэнтаў, да канца 2018 года — на 100 працэнтаў», — адзначыў Уладзімір Зіноўскі. Гэтыя працэсы будуць праходзіць ва ўвязцы са зніжэннем сабекошту і перакрыжаванага субсідзіравання, ростам адраснай сацыяльнай падтрымкі.
Міністр канстатаваў, што сістэмнай задачай 2016 года з’яўляецца ўкараненне мэтавых адрасных безнаяўных субсідый на аплату жыллёва-камунальных паслуг.