Міністэрства абароны ўручыла ўзнагароды журналістам

Падзеі

16 лютага ў Цэнтральным Доме афіцэраў Мінска прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў рэспубліканскага штогадовага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Сярод іх – Дзятлаўская раённая газета “Перамога”.
Узнагароды канкурсанты атрымалі з рук міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова, міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч, памочніка міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах – начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёра Аляксандра Гуры.
_MG_4355a

– Сёння мы маем права казаць пра высокую эфектыўнасць і выніковасць супрацоўніцтва Узброеных Сіл і сродкаў масавай інфармацыі ў гэтай найважнай дзяржаўна-палітычнай справе. Больш за 4 тысячы публікацый у друкаваных СМІ, каля 200 гадзін тэле- і больш за 40 гадзін радыёэфіру ў сярэднім штогод прысвячаюцца будаўніцтву і развіццю Узброеных Сіл. Пры гэтым у час асвятлення ваеннай тэматыкі на першы план пастаўлены аб’ектыўнасць і творчы падыход. Пры непасрэдным удзеле СМІ грамадскасць штодня знаёміцца з вынікамі дзейнасці беларускага войска, – адзначыў у час урачыстасці Андрэй Раўкоў.

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Раўкоў
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Раўкоў

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч у прывітальным слове заўважыла, што “глыбокая патрыятычная журналістыка, сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць важную ролю ў развіцці беларускай дзяржавы. 2015 год яшчэ раз пацвердзіў упэўнены курс нашага народа на будаўніцтва незалежнай рэспублікі. Нароўні з галоўнымі сімваламі суверэннай Беларусі, якімі з’яўляюцца герб, сцяг і гімн, стаяць нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйная прастора краіны”.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч

Рэдакцыя газеты “Перамога” была адзначана дыпломам Міністэрства абароны за асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнае выхаванне насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Акрамя нашай рэдакцыі, дыпламантамі сталі калектывы газет “СБ. Беларусь сегодня”, “Звязда”, “Рэспубліка”,  раённых выданняў, Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканалаў АНТ і СТБ, інфармагенцтваў.

_MG_4414a

_MG_4419a

_MG_4384

Н. АВЯРЧУК
НА ЗАГАЛОЎНЫМ ФОТАЗДЫМКУ: галоўны рэдактар газеты “Перамога” А. Кудзінаў атрымлівае ўзнагароду ад начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёра А. Гуры.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *