Ідэалагічныя работнікі Дзятлаўшчыны вызначылі прыярытэты дзейнасці ў Год культуры

Падзеі

24 лютага на базе раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў Савет аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама. У час сустрэчы прадстаўнікоў ідэалагічнага актыву раёна былі падведзены вынікі работы за 2015 год і вызначаны асноўныя напрамкі дзейнасці на 2016-ы, які абвешчаны ў Беларусі Годам культуры.

З дакладам выступіў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Камароў. Ён тэзісна падвёў вынікі леташняй работы аддзела і падзякаваў прысутным за плённае супрацоўніцтва па падрыхтоўцы выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мерапрыемстваў да Года моладзі, 70-годдзя Вялікай Перамогі.

IMG_5319
А. Камароў, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько адзначыў, што работа ў сферы культуры па выніках мінулага года была прызнана недастатковай: даведзены план выканання платных паслугаў быў выкананы менш чым на 90%. 2016 – Год культуры звязаны з вялікай колькасцю культурных падзей на Дзятлаўшчыне, удзелам у абласных мерапрыемствах, наладжваннем трансгранічнага культурнага супрацоўніцтва. Гэты год вымагае ад работнікаў культуры, музеяў, бібліятэк новага падыхода да сваёй работы.

IMG_5328
В. Шыцько, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама

Перадавым вопытам ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве падзялілася намеснік старшыні СВК “Граніт-Агра” па ідэалагічнай рабоце Людміла Мядзведзь.

IMG_5334
Л. Мядзведзь, намеснік старшыні СПК Граніт-Агра па ідэалагічнай рабоце

Дырэктар Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Губко ў сваім выступленні заўважыла, што адным з прыярытэтных напрамкаў работы стане арганізацыя вольнага часу школьнікаў і моладзі.

IMG_5336
Т. Губко, дырэктар Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці

IMG_5338

Нагадаў пра будучыя парламенцкія выбары і запрасіў арганізацыі Дзятлаўшчыны да больш актыўнага супрацоўніцтва старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, галоўны рэдактар газеты “Перамога” Алег Кудзінаў. Ён уручыў актывістам арганізацыі памятныя падарункі.

IMG_5341
А. Кудзінаў, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь»

IMG_5354a

— Сёння ідэалагічная работа ў кожным з працоўных калектываў не абмяжоўваецца правядзеннем Адзіных дзён інфармавання насельніцтва і абнаўленнем інфармацыйнага стэнда. На чале вашай дзейнасці павінны стаяць інтарэсы чалавека, работніка арганізацыі, яго дабрабыт.
На завяршэнні сходу лепшыя ідэалагічныя работнікі раёна былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі.

 

IMG_5360

IMG_5366

IMG_5373

IMG_5376

IMG_5382

IMG_5386

Н. АВЯРЧУК

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *