Адборачны тур 11-га Міжепархіяльнага фестывалю-конкурсу «Слава ў вышніх Богу» сабраў прыхільнікаў праваслаўных духоўных песнапенняў у зале Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Праграму фестывалю склалі выступленні калектываў Дзятлаўскага і Слонімскага благачынняў. Разам з дарослымі калектывамі песняй славілі Бога дзеці. У праграме конкурсу гучалі песні царкоўных богаслужэнняў, а таксама свецкія творы духоўнай тэматыкі.
Адборачных тур вызначыў лепшыя калектывы і салістаў. Яны прымуць удзел у гала-канцэрце фестывалю-конкурсу, які пройдзе 13 лютага ў Лідзе.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА