Бяспека – у кожны дом

Здарэнні і бяспека

Першы этап рэспубліканскай акцыі “Бяспека – у кожны дом” прайшоў у аддзяленні з кругласутачным знаходжаннем пажылых грамадзян у Казлоўшчыне. Гэтым разам да мерапрыемства, апроч ратаўнікоў, далучыліся работнікі мабільнай канцэртнай брыгады сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. А таму гасцям былі рады ўдвая.

Інспектар Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка расказаў прасутным аб найбольш частых прычынах пажараў і іх наступствах. Ён засяродзіў увагу на павелічэнні колькасці пажылых грамадзян у новым годзе. Асаблівую ўвагу ў аўдыторыі выклікалі звесткі пра сёлетнія здарэнні на Дзятлаўшчыне, пра іх акалічнасці было найбольш пытанняў: для асобных жыхароў аддзялення гэтыя факты звязаны з іх малой радзімай – вёскай ці пасёлкам.

DSCN3436(1_1)

DSCN3442(1_1)

Перавесці думкі ад настальгіі да дня сённяшняга, настроіцца на пазітыўны лад прысутным дапамаглі душэўныя песні. Таксама ўдзельнікі сустрэчы атрымалі на памяць календары на 2016 год з хрысціянскім сімвалам ратаўнікоў – іконай “Неапалімая купіна”.

Н. АВЯРЧУК
Фота прадастаўлена Дзятлаўскім РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *