«Агеньчык для моладзі»

Падзеі

«Святкі.bу» — моладзевае мерапрыемства, якое стала традыцыйным для Дзятлаўшчыны.

Сёлета «агеньчык» для маладых спецыялістаў раёна пройдзе 5 лютага. Іх чакае цікавая і насычаная праграма, якую складуць песні, конкурсы, гульні, інсцэніроўкі.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама, раённы камітэт «ГА «БРСМ» і сектар па рабоце з моладдзю раённага цэнтра культуры і творчасці.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *