Аб парушэнні заканадаўства

Падзеі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці сумесна з праваахоўнымі органамі праведзены адпаведныя кантрольныя мерапрыемствы дзяржаўнай установы “Ваўкавыская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву №1”, у ходзе якіх устаноўлена, што ўжо былы дырэктар установы ў 2013/2014-2014/2015 навучальных гадах праводзіў заняткі ў фіктыўна створаных групах секцыі лёгкай атлетыкі. Фактычна заняткі ў дадзенай секцыі ім не праводзіліся, а ў адпаведныя дакументы ўносіліся недакладныя звесткі, што з’яўляецца парушэннем дзеючага заканадаўства.

Дырэктару ўстановы за азначаны перыяд за кошт бюджэтных сродкаў было неабгрунтавана выплачана заработная плата ў агульнай суме 11,8 млн. рублёў, чым ДУ “Ваўкавыская СДЮШАР №1” нанесена шкода. Грашовыя сродкі ў названай суме вернуты ім у касу ўстановы з далейшым вяртаннем у бюджэт Ваўкавыскага раёна.

Да дырэктара ўстановы, які з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, маючы карыслівую зацікаўленасць, здзейсніў крадзеж грашовых сродкаў, выплачаных яму са сродкаў бюджэту ў якасці заработнай платы, узбуджаны крымінальныя справы па частцы 1 і 2 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *