Дабрачынная навагодняя акцыя «Нашы дзеці» працягваецца. Усмешкі на тварах малечы не пакідаюць дарослых абыякавымі. Напярэдадні Новага года ў прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава, каб падарыць дзецям, якія тут знаходзяцца, святочны настрой, з падарункамі і віншаваннямі наведаліся госці.
Гэта былі намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай і кадравай рабоце І. В. Хітро, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. В. Петрукевіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама С. В. Залучан, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. А. Чайкоўская, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. Г. Сцяпура, галоўны рэдактар раённай газеты «Перамога» А. М. Кудзінаў, старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў А. Д. Сатараў. Прытулку госці перадалі цацкі і салодкія падарункі. Дзецям і педагагічнаму калектыву ўстановы наведвальнікі пажадалі моцнага здароўя, дабрыні, ажыццяўлення мараў і надзеяў. Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра А. А. Жэгалік падзякавала гасцям за падарункі, віншаванні і плённае супрацоўніцтва на працягу года.
І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА