Танцуй разам з намі, на месцы не стой

Падзеі

Карагоды, танцы, святочны настрой падарыў дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, раённы навагодні ранішнік. Мерапрыемства праходзіла ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. На свята завіталі ганаровыя госці — намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М. В. Мацюкевіч, старшыня раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Н. Б. Барцэвіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. І. Жадзейка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. А. Чайкоўская, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. Г. Сцяпура, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава А. А. Жэгалік, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. В. Петрукевіч.

Першым павіншаваў прысутных са святамі намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М. В. Мацюкевіч. Ён пажадаў дзецям і дарослым здароўя, удачы, цеплыні. Каб год Чырвонай Малпы прынёс усім толькі пазітыўныя моманты, каб не было ў жыцці чорных палосаў, каб ажыццявіліся самыя светлыя мары.

Падарункі для прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава і Дзіцячага дома сямейнага тыпу Шэлегаў уручыла на ранішніку старшыня раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Н. Б. Барцэвіч. Яна пажадала прысутным усяго найлепшага, моцнага здароўя, поспехаў і жаданых падарункаў ад Дзядулі Мароза і Снягуркі.

_MG_0471

_MG_0485

_MG_0491

_MG_0492

_MG_0514

Услед за гасцямі ўдзельнікаў свята павіталі Снегавік і сімвал надыходзячага года — Малпачка. Разам яны сабралі каля ёлкі навагодні карагод і з дапамогай вялікага аранжавага шара адчынілі дзверы ў зімовую казку. Не абышлося свята і без вядомых мультыплікацыйных герояў — Машы і Мядзведзя. Яны дапамагалі дзецям вярнуць падарункі, якія вырашылі скрасці злыя ваўкі (іх забыліся запрасіць на свята). Спачатку ў палон да ваўкоў трапіла і сама Маша, аднак яна ўзялася лячыць злых звяроў, і ваўкі самі ўцяклі ад кемлівай дзяўчынкі, нават падарункі вярнулі. Аднак Дзед Мароз і Снягурка не адразу згадзіліся аддаць пачастункі дзецям. Спачатку маленькія гарэзы танцавалі каля ёлкі і вадзілі дружныя карагоды, чыталі навагоднія вершы і атрымлівалі за гэта прызы, затым яны вярнулі ў лес казку. Пасля гэтага дайшла чарга і да цукерак. За кошт бютжэтных сродкаў на Дзятлаўшчыне падарункі сёлета атрымалі 60 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Напрыканцы мерапрыемства Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек «Dolls4All», які рыхтаваў святочную праграму, а таксама яго кіраўнік І. І. Каско пажадалі наведвальнікам свята шчасця ў 2016 годзе і новых цікавых сустрэчаў.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *