16 студзеня 2016 года ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры адбудзецца раённы этап рэспубліканскага конкурсу творчасці працоўных калектываў, заснаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, сцэнічная творчасць.
У працоўных калектывах Дзятлаўшчыны шмат таленавітых людзей, і мы вырашылі даць ім магчымасць заявіць пра сябе на ўсю краіну.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе вы можаце падаваць у прафсаюзны камітэт вашай арганізацыі або па факсе 6-02-54.
Арганізацыйны камітэт