Адкрыццё адміністрацыйнага будынка Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння

Падзеі

Дзятлаўскі раён газазабеспячэння адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў: пасля капітальнага рамонту, які доўжыўся каля чатырох месяцаў, звонку і ўнутры абнавіўся адміністрацыйны будынак арганізацыі, пачаў функцыянаваць парадны ўваход. Работнікі раёна газазабеспячэння і госці паўдзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця аб’екта.

Павітаў прысутных і павіншаваў усіх са знакавай падзеяй генеральны дырэктар унітарнага рэспубліканскага прадпрыемства “Гроднааблгаз” Яўген Смірноў:

— Дзятлаўскі раён газазабеспячэння на сёння – нумар адзін сярод раёнаў газазабеспячэння нашай вобласці. Таму мне асабліва прыемна ў сённяшні ўрачысты дзень быць тут у вас. Аблічча любой арганізацыі – гэта яе цэнтральны ўваход, фасад будынка, таксама – працоўныя месцы і ўмовы працы работнікаў. Абяцаю, што мы і ў далейшым будзем аказваць вам дапамогу ў бягучых рамонтах, каб Дзятлаўскі раён газазабеспячэння адпавядаў усім сучасным патрабаванням. Бо ваша праца сапраўды гэтага вартая.

Далучыўся да віншаванняў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Крахмальчык.

— Прыемны той факт, што ў наш раён пад эгідай “Гроднааблгаза” ўкладваюцца інвестыцыі, – адзначыў кіраўнік раёна, – што газавікі Дзятлаўшчыны маюць сучасныя і дастойныя ўмовы працы.

Іван Іосіфавіч падзякаваў за тое, што на сёння Дзятлаўскі раён газіфікаваны на 70%, і выказаў спадзяванне на станоўчы працяг гэтай добрай тэндэнцыі. За плённае супрацоўніцтва Дзятлаўскага раёна з унітарным рэспубліканскім прадпрыемствам “Гроднааблгаз” ён уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама генеральнаму дырэктару арганізацыі Яўгену Барысавічу Смірнову.

Сваіх калегаў па працы павіншаваў кіраўнік арганізацыі, якая выканала ўсе будаўнічыя работы, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўніча-мантажны трэст “Белпалівабуд” Аляксандр Саўчанка. Ён уручыў сімвалічны крыштальны ключ ад наноў адкрытага галоўнага ўвахода ў будынак дырэктару Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Уладзіміру Сіняку.

Сімвалічна ў дзень Хрышчэння Гасподняга асвяціў капітальна адрамантаваны будынак Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй Мікалай Пінчук.

Як і любое сапраўднае свята, урачыстае адкрыццё абноўленай базы арганізацыі не абышлося без музыкі. Святочны настрой прысутным падарылі спявачкі раённага калектыву народнай песні “Ятранка” і дзятлаўскія работнікі культуры.

Перарэзана чырвоная стужка – і ўдзельнікі ўрачыстасці накіраваліся ў абноўлены будынак Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння, дзе змаглі пазнаёміцца з тым, як мянялася арганізацыя за апошні час, пабачыць сённяшнія ўмовы працы дзятлаўскіх газавікоў, пазнаёміцца з дасягненнямі працоўнага калектыву.

Тэкст і фота  Н. АВЯРЧУК

IMG_2279

IMG_2295

IMG_2325

IMG_2300

IMG_2312

IMG_2379

IMG_2403

IMG_2442

IMG_2448

IMG_2458

IMG_2513

IMG_2555

IMG_2614a



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *