Праблему трэба абмяркоўваць

Здарэнні і бяспека

11 снежня ў сельскім Доме культуры вёскі Ахонава Данілавіцкага сельскага савета сабраліся жыхары вёскі і бліжэйшых населеных пунктаў. Нагодай для пазачарговага сходу стаў нядаўні пажар з гібеллю двух чалавек, які здарыўся ў населеным пункце (сёлета ў Ахонава на пажарах загінулі тры чалавекі).

Таму і тэмай сходу стала папярэджанне прычынаў і ўмоваў, якія спрыяюць узнікненню пажараў, іншых надзвычайных сітуацый у жылым фондзе і гібелі людзей на іх.

Непасрэдна да пачатку мерапрыемства можна было набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, элементы сілкавання да іх, вогнетушыцелі, рэалізацыю якіх ажыццяўляў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства.

На пачатку сходу старшыня сельвыканкама Ганна Жых распавяла прысутным пра тую працу, якая праводзіцца суб’ектамі прафілактыкі на тэрыторыі сельскага савета па паляпшэнні стану пажарнай бяспекі, у першую чаргу, у дамах малазабяспечаных грамадзян, аб прычынах гібелі людзей на пажарах.

Супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС нагадалі жыхарам аб асноўных правілах пажарнай бяспекі, патрабаваннях да эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраправодкі, правілах карыстання аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, неабходнасці выканання мераў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да навагодніх святаў. Выступленне суправаджалася паказам відэаматэрыялаў, у якіх можна было ўбачыць наглядна пажары з гібеллю людзей, асноўныя парушэнні правілаў пажарнай бяспекі і патрабаванні па яе выкананні.

Прысутным на мерапрыемстве вяскоўцам паказалі навучальныя відэафільмы, уручылі памяткі аб мерах пажарнай бяспекі.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *