13 лістапада 2015 года горад Дзятлава
9.00 Святочная выставачна-гандлёвая экспазіцыя “Дзятлаўская гасціная”:
* выстава-продаж харчовых і прамысловых тавараў;
* выстава-продаж прадукцыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Скарбаў россып залаты” (вул. Савецкая).
10.00 Выстава-прэзентацыя прамысловага патэнцыялу прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна (Цэнтр культуры, 2-і паверх).
10.00 Выстава тэматычных падворкаў раёнаў Гродзенскай вобласці “Якія мы гаспадары, такія нашы і двары” (парк каля Цэнтра культуры).
10.00 Спартыўныя спаборніцтвы сярод вясковых жыхароў Гродзенскай вобласці (стадыён “Колас”):
* фінал летняй спартакіяды сельскіх жыхараў Гродзенскай вобласці.
11.00 Культурна-сельскагаспадарчыя спаборніцтвы “Вясковая вясёлая эстафета” (вул. Савецкая).
11.00 Святочны канцэрт “Спявай, чароўная Зямля!” -– выступленне творчых калектываў Гродзенскай вобласці (пл. 17 Верасня).
11.00 Парк актыўнага адпачынку (парк каля Цэнтра культуры).
11.00 У госці запрашае “Дзіцячы гарадок” (стадыён “Колас”):
* працуюць дзіцячыя атракцыёны, электрамабілі;
* продаж цацак, салодкай ваты;
* гульнёвыя праграмы.
14.00 Пастраенне святочнай калоны ўдзельнікаў урачыстага шэсця пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2015 года (вул. Савецкая).
14.30 Цырымонія святочнага адкрыцця абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015” (Цэнтр культуры).
15.00 Цырымонія ўручэння прэмій пераможцам спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2015 года і святочны канцэрт “Людзям працы –- гонар і пашана” (Цэнтр культуры).
17.30 Канцэрт поп-фольк групы “Беларускі гасцінец” (пл. 17 Верасня).
18.30 Канцэрт фіналістаў Рэспубліканскага вакальнага конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Новыя галасы для любімай краіны” ў рамках Рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі ФПБ “Мы –- разам!” (пл. 17 Верасня).
20.20 Канцэртная праграма эстрадных выканаўцаў Гродзенскай вобласці “На эстраднай хвалі” (пл. 17 Верасня).
21.00 Святочны феерверк.
21.10 Моладзевая эстрадная праграма “Мы — разам” (пл. 17 Верасня).
Аргкамітэт