Пуцін: прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць на самым высокім узроўні

Улада

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць на самым высокім узроўні. Такое меркаванне выказаў сёння Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што прэзідэнцкія выбары пройдуць на самым высокім узроўні ў поўнай адпаведнасці з беларускімі і міжнароднымі стандартамі.

Прэзідэнцкая выбарчая кампанія — гэта заўсёды вельмі адказны і няпросты этап у жыцці любой краіны, адзначыў Прэзідэнт Расіі. Яму вядома, што ў Беларусі пачалі ўжо работу маніторынгавыя групы БДІПЧ АБСЕ і СНД, у абедзвюх прысутнічаюць расійскія прадстаўнікі. Уладзімір Пуцін пажадаў беларускаму калегу поспехаў.

Прэзідэнт Расіі адзначыў, што двухбаковыя беларуска-расійскія адносіны развіваюцца вельмі паспяхова. «Ёсць пытанні, якія, безумоўна, патрабуюць нашай асаблівай увагі, дасканалага разгляду, але ў цэлым, хацеў бы адзначыць, што тыя мэты, якія мы перад сабой ставім у ходзе нашага ўзаемадзеяння, дасягаюцца», — сказаў Уладзімір Пуцін.

«Мы ведаем і праблемы, звязаныя з сённяшнімі эканамічнымі пытаннямі і ў свеце, і ў нашых краінах. Разумеем, што адбываецца, ведаем, што трэба зрабіць, не заўсёды ўсё атрымліваецца, гэта зразумела, але мы будзем упэўнена ісці наперад. І не сумняваюся — усе гэтыя складанасці будуць пераадолены», — рэзюмаваў Уладзімір Пуцін.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *