«Наш год — наш выбар»

Падзеі

11 кастрычніка 2015 года ў краіне пройдуць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ступень удзелу моладзі ў такой важнай грамадска-палітычнай падзеі з’яўляецца паказчыкам паспяховага развіцця будучыні незалежнай Дзяржавы. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, як самая масавая і актыўная моладзевая арганізацыя краіны, упэўнена заяўляе: «Наш год – наш выбар!». Пад гэтым слоганам праходзіць рэспубліканская акцыя ў падтрымку будучыні незалежнай Беларусі. Стартавала мерапрыемства 10 верасня 2015 года. У яго актыўна ўключылася моладзь абласных і раённых цэнтраў.

IMG_ 009

IMG_ 002

IMG_ 020

IMG_ 027
На Дзятлаўшчыне 11 верасня актывісты раённай арганізацыі ГА «БРСМ» з карзінамі чырвоных яблыкаў, перавязаных стужкамі, стылізаванымі ў колерах нацыянальнай сімволікі, выйшлі на вуліцы горада. Яны раздавалі яблыкі жыхарам і гасцям райцэнтра.

IMG_ 013

IMG_ 024

IMG_ 031

IMG_ 036

IMG_ 055

IMG_ 045
Акцыя «Наш год – наш выбар!» працягвае эстафету добрых справаў моладзі. Яблыкі з’яўляюцца сімвалам ураджаю пладоў працы і дасягненняў моладзі нашай краіны, а таксама  дасягненняў дзяржавы больш як за 20 гадоў незалежнасці.
У славянскай культуры са старажытных часоў яблык сімвалізуе дабрабыт, мір, вечную маладосць. Сувязь паміж яблыкам і яблыняй адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў, імкненне дзяцей працягваць справы бацькоў. Менавіта гэтыя каштоўнасці ляжаць у аснове моладзевай акцыі «Наш год – наш выбар!», скіраванай на яднанне беларускай моладзі на народных традыцыях і асноўных прынцыпах беларускай дзяржаўнасці.
Між тым, яблык — своеасаблівы сімвал Года моладзі, які ўрачыста стартаваў на з’ездзе ГА «БРСМ». Ён падкрэслівае скіраванасць маладых беларусаў на стваральную працу, вернасць традыцыям, дынамічнае развіццё.
Нагадаем, што кветкі яблыні сталі сімвалам рэспубліканскай акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі» і аб’ядналі ўвесь беларускі народ у год 70-годдзя Перамогі.

Падрыхтавала да друку І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *