Лукашэнка запатрабаваў актывізаваць работу па спагнанні знешніх дэбіторскіх запазычанасцей

Падзеі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў актывізаваць работу па спагнанні знешніх дэбіторскіх запазычанасцей. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на праведзенай 23 верасня нарадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэты няпросты час бічом для эканомікі і дзяржаўных фінансаў стала праблема невяртання дэбіторскай запазычанасці. «Гэта значыць, што нашы прадпрыемствы пастаўляюць тавар, а грошы або не атрымліваюць наогул, што падобна да злачынства, або атрымліваюць несвоечасова, праз паўгода, а тое і праз год і гады. Гэта значыць, асобныя прадпрыемствы тавар аддалі, а грошай няма. Утвараецца дэбіторская запазычанасць. Краіна, прадпрыемствы, калектывы недаатрымліваюць грашовыя сродкі», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў: «Калі гэта ўнутраная запазычанасць, то мы хутка разбяромся з такімі праблемамі, але самае небяспечнае, што дэбіторская запазычанасць — знешняя». Ён нагадаў, што для вырашэння гэтых пытанняў былі прыняты жорсткія рашэнні, асабліва ўнутры краіны. «Апошні прыклад па алкаголі: хто не разлічыўся за запазычанасці да 1 верасня, знайшлі свае месцы ў следчым ізалятары. І так будзе ў далейшым. Мы не дазволім губіць дзяржаўныя і іншыя прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю, рознаму жуллю», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На нарадзе разглядалася, як вырашаецца гэта праблема на Мінскім трактарным заводзе.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *