Інфляцыя ў Беларусі па выніках года не перавысіць прагнозу 18 працэнтаў

Падзеі

Інфляцыя ў Беларусі па выніках года не перавысіць прагнозу 18 працэнтаў плюс-мінус два працэнтныя пункты. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле ацэнак Нацбанка, індэкс спажывецкіх цэн не перавысіць прагнозаў, зробленых у пачатку года — 18 працэнтаў плюс-мінус два працэнтныя пункты. «Мы лічым, што можна чакаць інфляцыю не вышэй за сярэдні ўзровень прагнозу», — сказаў Павел Калаур.

Ён адзначыў, што ў цэлым на рынках сёння назіраецца стабільная абстаноўка. «Палітыка Нацбанка праводзіцца на гібкай аснове, — нагадаў Павел Калаур. — Ва ўмовах высокай нявызначанасці трэба своечасова ўмець рэагаваць на змяненні кан’юнктуры і асабліва на выклікі».

Што датычыцца планаў Нацыянальнага банка на перспектыву, старшыня праўлення расказаў, што падрыхтаваны ўжо неабходныя дакументы, па якіх Нацбанк будзе выконваць функцыі адзінага мегарэгулятара на фінансавым рынку. У бліжэйшы час гэтыя дакументы ўнясуць на разгляд кіраўніку дзяржавы. «Нацбанк акрамя выконваемых цяпер функцый будзе займацца рэгуляваннем страхавога і фондавага рынкаў. Мы ўнясём таксама прапановы па іх развіцці», — удакладніў Павел Калаур.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *