З 21 жніўня па 20 верасня на Гродзеншчыне для маладажонаў ва ўзросце да 31 года праходзіў конкурс Гродзенскай абласной арганізацыі рэспубліканскага саюза моладзі «Беларусь у маім сэрцы». Гэта мерапрыемства прымеркавана да Года моладзі, у яго ўключыліся і маладыя пары з Дзятлаўшчыны, якія афіцыйна рэгістравалі шлюб.
Нагадаем, што па выніках конкурсу маладая сям’я-пераможца атрымае пуцёўку ў адзін з санаторыяў Гродзеншчыны, сем’і, якія занялі 2-3 месцы атрымаюць падарункі, яшчэ пяць падарункаў атрымаюць маладажоны, якім не хапіла некалькіх балаў да перамогі.
На Дзятлаўшчыне цікавыя матэрыялы на конкурс прадаставіла сям’я Ягора і Веранікі Шавеляў, пажадаем ім далейшых поспехаў. Наогул, за конкурсны перыяд шлюб зарэгістравалі каля 15 маладых пар. А карэспандэнты газеты пабылі на ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу і ўручэнні віншавальных календароў сям’і Аляксандра і Наталлі Снітко. Прадстаўніца раённага камітэта ГА «БРСМ» Наталля Маркава пажадала маладым сямейнага шчасця, дабрабыту, здароўя і ажыццяўлення мараў.
І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА