Для папулярызацыі прафесіі праваахоўнікаў і дзейнасці Мінскай акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь 26 верасня 2015 года для выпускнікоў 2016 года тут пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй. Пачнецца мерапрыемства ў 11 гадзін па адрасе: г. Мінск, пр-т Машэрава, 6.
Госці акадэміі даведаюцца, як наладжаны заняткі і вольны час курсантаў, пазнаёмяцца з выкладчыкамі, матэрыяльна-тэхнічнай базай установы, даведаюцца, чым сёння жыве Акадэмія МУС.
Па арганізацыйных пытаннях звяртайцеся па тэлефоне 8-029-6095528 (Ігар Валер’евіч).
І. ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай і кадравай рабоце