У чэрвені 2015 года Камітэтам дзяржаўнага кантроля Гродзенскай вобласці была праведзена калегія па пытанні эфектыўнасці работы прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання насельніцтва, на якой было адзначана, што ДУ “Гроднааблбыт”, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі вобласці не прыняты неабходныя меры па паляпшэнні бытавога абслугоўвання насельніцтва, укараненні новых відаў і формаў абслугоўвання.
Нягледзячы на значную дзяржаўную дзяржаўную падтрымку (14 млрд. рублёў), аб’ём аказаных бытавых паслугаў прадпрыемствамі ДУ “Гроднааблбыт” праз усе каналы рэалізацыі за 2014 год і першы квартал 2015 года не дасягнуў узроўню, прадугледжанага Комплексам мераў арганізацыйна-эканамічнага і прававога характару па развіцці і эфектыўнасці функцыянавання сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Дзевяць камбінатаў бытавога абслугоўвання не дасягнулі росту выручкі ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, дапусцілі перавышэнне тэмпу роста сабекошту над ростам выручкі – 5 камбінатаў, страту ад рэалізацыі маюць 12 з 17 КБА вобласці.
Калі за 2013 год прадпрыемствамі быў атрыманы чысты прыбытак у памеры 884 млн. рублёў, то ўжо ў 2014 годзе дапушчаны чыстыя страты ў памеры 38 млн. рублёў, а за першы квартал 2015 года страты ўзраслі да 972 млн. рублёў.
Райвыканкамамі не ажыццяўляецца пэўны кантроль за эфектыўным выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі.
Так, у ходзе праверкі Іўеўскага УКПБАН устаноўлена, што ў адпаведнасці з крэдытным дагаворам у 2013 годзе прадпрыемству быў прадастаўлены льготны крэдыт банка за кошт сродкаў райвыканкама, размешчанага па дэпазіце ў банку, у суме 500 млн. рублёў для набыцця сыравіны і матэрыялаў. За кошт указаных сродкаў была набыта плёнка ПВХ у ААТ «П“Хпак», якая была рэалізавана на адрас ААТ “ІўеПАК” з прымяненнем гандлёвай нацэнкі 5%. Аднак, па цяперашні час аплата за адгружаны тавар у суме 342 млн. рублёў у адрас Іўеўскага УКПБАН не паступіла, больш года ААТ “ІўеПАК” неабгрунтавана карыстаецца сродкамі дзяржавы, а запазычанасць па крэдыце ў суме 478 млн. рублёў была пагашана Іўеўскім УКПБАН за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.
На шматлікіх КПП не створаны ўмовы для аказання бытавых паслугаў. Так, у КПП, размешчаных у вёсках Гудагай, Вараняны, Гярвяты Астравецкага раёна, працоўныя залы цырульняў абсталяваны мыйкамі для мылля валасоў, якія не былі падключаны да вадапровада і каналізацыі.
Адзіная пральня ў Іўі, у якой ажыццяўлялася мыццё і дэзінфекцыя бялізны і вопраткі, у тым ліку для бальніцаў і дзіцячых садкоў, знаходзілася ў нездавальняючым санітарным стане: ва ўсіх памяшканнях столі, падлога і сцены адсырэлі, аконныя рамы працякаюць, дзвярныя каробкі прагнілі, не функцыянуе прыточна-выцяжная механічная вентыляцыйная сістэма. Пасля ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю работа пральні прыпынена.
У правераных арганізацыях бытавога абслугоўвання таксама былі выяўлены парушэнні тэрмінаў выплаты заработнай платы, правілаў аказання бытавых паслугаў насельніцтву, патрабаванняў па сертыфікацыі прадукцыі, заканадаўства аб адходах, парадку вядзення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, санітарных нормаў і правілаў, парадку ўліку і захоўвання лому і адходаў чорных металаў, парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў, адсутнасць касавага абсталявання, прапановаў па рэалізацыі тавараў з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці, скажэнне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў да адміністрацыйнай адназнасці прыцягнуты 99 чалавек на агульную суму 48 млн. рублёў, а таксама 4 юрыдычныя асобы на суму 59 млн. рублёў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 45 чалавек, 5 адказныя асобы вызвалены ад займаемых пасадаў.
У адносінах кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання насельніцтва ўзбуджаны 2 крымінальныя справы: за неабгрунтаванае налічэнне яму штомесячных прэмій, а таксама перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якія выявіліся ў прыцягненні работнікаў прадпрыемства ў працоўны час для работы на ўласным дачным участку. Кіраўнік вызвалены ад займаемай пасады.
Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці