Ярмошына: у Беларусь прыбылі пакуль 11 наглядальнікаў місіі БДІПЧ АБСЕ

Улада

У Беларусь на гэты час прыбылі толькі 11 наглядальнікаў місіі БДІПЧ АБСЕ, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына па выніках сённяшняй сустрэчы з кіраўніком місіі Жакам Форам.

«Нягледзячы на тое што ў краіну прыбылі пакуль толькі 11 наглядальнікаў, ЦВК выдала пасведчанні на ўсе 48 чалавек. Астатнія 37 прыбудуць у краіну толькі на наступным тыдні», — сказала Лідзія Ярмошына.

Яна паведаміла, што Жак Фор праінфармаваў яе аб тым, хто будзе працаваць у складзе місіі, як яны плануюць пабудаваць сваю работу. Кіраўнік місіі папрасіў ЦВК аказваць садзейнічанне ў прадастаўленні дакументаў, наладжванні кантактаў і інш. Лідзія Ярмошына гарантавала Жаку Фору, што такая дапамога будзе прадастаўлена. Яна праінфармавала кіраўніка наглядальнікаў БДІПЧ АБСЕ аб першым этапе выбарчай кампаніі, які ўжо адбыўся. Размова ішла і аб тым, як ідзе работа са зваротамі і скаргамі грамадзян. Безумоўна, кіраўнік ЦВК і кіраўнік місіі пагаварылі і аб прэтэндэнтах на пасаду Прэзідэнта. «Гэта былі яшчэ пакуль аргпытанні. Яны не датычыліся нейкіх момантаў або асаблівасцей правядзення перадвыбарнай кампаніі», — удакладніла Лідзія Ярмошына.

Раней Жак Фор займаў такія пасады, як пасол Францыі ва Украіне, сустаршыня Мінскай групы АБСЕ (па ўрэгуляванні нагорна-карабахскага канфлікту). Плануецца, што сёння ён сустрэнецца з беларускімі журналістамі ў Мінску.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *