У склад місіі Садружнасці на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўвойдуць амаль 400 наглядальнікаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў па выніках сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«У цэлым па Беларусі мы плануем, што ў склад нашай місіі ўвойдуць амаль 400 чалавек — прадстаўнікоў дзяржаў Садружнасці. Не магу сказаць цяпер дакладна, ці будуць удзельнічаць у місіі назірання 100 працэнтаў дзяржаў, але мы вельмі спадзяёмся, што большасць з іх будуць. Заяўкі пададзены ўжо», — заўважыў Сяргей Лебедзеў.
Ён дадаў, што ў складзе місіі будуць прадстаўнікі Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана, Арменіі, Азербайджана, Туркменістана. «Гэта тыя дзяржавы, якія пацвердзілі ўдзел у назіранні, і я буду абавязкова кансультавацца, раіцца з іх прадстаўнікамі пры прыняцці нейкіх рашэнняў, якія датычацца ходу выбарчай кампаніі, ацэнак і гэтак далей», — запэўніў кіраўнік місіі. «Калі мы па выніках выбараў — на наступны дзень — аб’яўляем вердыкт, то гэта не маё рашэнне, а меркаванне ўсіх дзяржаў, якія прадставілі сваіх наглядальнікаў у склад місіі», — падкрэсліў ён.
У традыцыі місіі Садружнасці ўжо ўваходзіць завочнае назіранне за ходам падрыхтоўкі да выбараў — маніторынг па інтэрнэце, у сродках масавай інфармацыі. «Агульнае ўражанне аб ходзе кампаніі ў нас здавальняючае. Усё дзе планава, у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі», — дадаў Сяргей Лебедзеў.