Радыё “Дзятлава” – прызёр рэспубліканскага конкурсу

Падзеі

31 ліпеня ў Мінску адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і асноў бяспекі жыццядзейнасці. Радыё “Дзятлава” у намінацыі “Прапаганда ведаў у галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва” заняло другое месца.

-dsc06677_133362_800x600_mc
Як адзначыла рэдактар радыё Ірына Галомзік, дзякуючы актыўнаму супрацоўніцтву з інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандрам Беленкам, у эфіры раённага радыё за год выйшла каля сотні матэрыялаў па тэме бяспекі жыццядзейнасці, шматлікія сумесныя праекты, рэпартажы і інтэрв’ю адпаведнай тэматыкі. Менавіта плённая творчая работа дазволіла радыё “Дзятлава» другі год запар стаць прызёрам рэспубліканскага конкурсу.
Віншуем з узнагародай!
Н. АВЯРЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *