Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца жніўня прадставіць задуму правядзення перапісу насельніцтва краіны, які пройдзе ў 2019 годзе. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 13 жніўня, прымаючы з дакладам старшыню Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іну Мядзведзеву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт паставіў строгія задачы па эканоміі сродкаў пры правядзенні гэтага перапісу. Ён таксама даручыў прапрацаваць пытанні правядзення перапісу ўласнымі сіламі работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых Саветаў. Такім чынам, перапіс павінен быць праведзены на міжнародным узроўні, але пры максімальным зніжэнні затрат на яго.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў краіне дастаткова сіл і сродкаў, каб зрабіць усё якасна і своечасова, аднак галоўнае — падысці да пытання па-зямному і па-гаспадарску.
Перапіс насельніцтва пройдзе па той схеме і з дапамогай тых метадаў, якія прапануюць урад і Белстат, зыходзячы з рэалій сённяшняга дня.
Аляксандр Лукашэнка даручыў у самыя кароткія тэрміны прадставіць новую задуму правядзення перапісу.
Як далажыла Іна Мядзведзева, Эканамічным і сацыяльным саветам ААН прынята рэзалюцыя аб праграме правядзення перапісу насельніцтва і жыллёвага фонду да 2020 года. У Беларусі перапіс праводзіцца раз у 10 гадоў і ў год, які заканчваецца на 9. Такім чынам, наступны перапіс насельніцтва будзе праводзіцца ў 2019 годзе.
БелТА