Конкурс селекцыянераў

Падзеі

Штогадовы раённы конкурс спецыялістаў па селекцыйнай рабоце з сельскагаспадарчымі жывёлінамі сёлета адбыўся ў СВК “Хвінявічы”

IMG_6065

Канкурсанты, а гэта, як правіла, лепшыя спецыялісты па селекцыйнай рабоце, якія працуюць у сельгаспрадпрыемствах Дзятлаўшчыны, спаборнічалі ў трох намінацыях – тэхнікаў-асемянатараў, заатэхнікаў- селекцыянераў, звенняў па аднаўленні статку буйной рагатай жывёлы. Конкурсная камісія ў складзе дзевяці чалавек пад старшынством намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама В. Гранкоўскага ў канчатковай ацэнцы ўдзельнікаў спаборніцтва ўлічвала выніковасць іх работы ў сваіх гаспадарках у 2014 годзе, тэарэтычныя веды і практычныя ўменні пры выкананні заданняў конкурсу.

IMG_6073
Пераможцай спаборніцтва  работнікаў па штучным асемяненні журы прызнала тэхніка-асемянатара СВК “Жукоўшчына” Н. Стэцкую, якая набрала 99 балаў. Другое месца падзялілі тэхнік-асемянатар СВК “Вензавец” С. Мацкевіч і тэхнік-асемянатар СВК “Граніт-Агра” А. Бандарэнка (па 98 балаў). Трэцяе месца прысуджана тэхніку-асемянатару СВК “Русь-Агра” А. Кароль (96 балаў).
У спаборніцтве заатэхнікаў-селекцыянераў перамогу атрымала спецыяліст СВК “Жукоўшчына” Л. Трышына (99 балаў). Другое месца прысуджана заатэхніку-селекцыянеру СВК “Вензавец” Т. Саўчук (97 балаў), трэцяе – заатэхніку-селекцыянеру СВК “Русь-Агра” Н. Пятраш (96 балаў).
Пераможцам спаборніцтва звенняў па аднаўленні статку буйной рагатай жывёлы журы назвала звяно СВК “Хвінявічы” (заатэхнік-селекцыянер І. Марук, галоўны ветэрынарны доктар І. Апанасік, тэхнік-асемянатар У. Бакшук). Звяно набрала 98 балаў.
Усе прызёры конкурсу адзначаны граматамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і каштоўнымі падарункамі.
Спонсар конкурсу – Дзятлаўскі сырзавод – ушанаваў каштоўнымі падарункамі шматгадовую і сумленную працу  тэхніка-асемянатара СВК “Хвінявічы” Ю. Камінскага, галоўнага ветэрынарнага доктара СВК “Белагурна” К. Бузука, галоўнага ветэрынарнага доктара СВК “Войневічы” Б. Куляша.

IMG_6113
Каштоўныя падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК за шматгадовую плённую працу атрымалі тэхнік-асемянатар СВК “Слава працы” У. Шалесны і тэхнік-асемянатар СВК “Жукоўшчына” Р. Паўлоўская.
Падарункам адзначана прафесійнае старанне маладога спецыяліста СВК “Граніт-Агра” В. Бакея.
Змястоўную лекцыю па актуальных праблемах селекцыйнай работы ўдзельнікам конкурсу прачытаў доктар навук, прафесар Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта А. Глаз.
НА ФОТАЗДЫМКАХ: узнагароды за перамогу ў конкурсе ад першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу А. Гросса атрымлівае тэхнік-асемянатар СВК “Жукоўшчына” Н. Стэцкая; старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК У. Казак уручае каштоўны падарунак тэхніку-асемянатару СВК “Жукоўшчына” Р. Паўлоўскай; перад удзельнікамі конкурсу з лекцыяй выступае прафесар А. Глаз; утрыманне маладняку буйной рагатай жывёлы на новай ферме “Парэчча” СВК “Хвінявічы”.
Тэкст і фота Б. ВАРНЫ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *